Беларускія інтэрнэт-пляцоўкі працуюць паводле новых правіл

4 декабря 2018

Першыя заяўкі ад сайтаў для рэгістрацыі ў якасці СМІ паступаюць у Міністэрства інфармацыі. Беларускія інтэрнэт-пляцоўкі працуюць паводле новых правіл і актыўна ўкараняюць ідэнтыфікацыю карыстальнікаў. Адтоку наведвальнікаў няма, але троляў стала прыкметна менш. Пра гэта распавёў першы намеснік кіраўніка Мінінфарма Павел Лёгкі падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Пасля атрымання статусу сеткавага выдання сайт становіцца паўнавартасным СМІ. Яго супрацоўнікі могуць працаваць у якасці акрэдытаваных журналістаў, а каментатары павінны прайсці ідэнтыфікацыю. 

Падрабязную версію канферэнцыіглядзіце на сайце tvr.by, афіцыйным ютуб-канале і ў сацсетках Агенцтва тэленавін.