Беларускія і расійскія вайскоўцы пачынаюць адпрацоўку сіл сістэмы тылавога і тэхнічнага забеспячэння

21 августа 2017

Сёння беларускія і расійскія вайскоўцы пачынаюць адпрацоўку сіл сістэмы тылавога і тэхнічнага забеспячэння перад стратэгічнымі вучэннямі "Захад-2017".

На працягу тыдня пройдуць сумесныя спецыяльныя вучэнні з органамі ваеннага кіравання, злучэннямі, воінскімі часцямі і арганізацыямі тылавога і тэхнічнага забеспячэння. Практычна будуць прапрацаваныя пытанні тэхнічнага прыкрыцця аб'ектаў на даручаных участках ваенна-аўтамабільных дарог, эвакуацыі, рамонту і аднаўлення няспраўных узораў тэхнікі і ўзбраення. Расійскія вайскоўцы пачалі прыбываць у Беларусь тыдзень таму. Сумесныя стратэгічныя вучэнні Узброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" пройдуць з 14 па 21 верасня на шасці ваенных палігонах Беларусі. Удзел у манеўрах прымуць больш за 12,5 тысячы вайскоўцаў, каля 680-ці адзінак баявой тэхнікі. За вучэннямі будуць назіраць больш як 80 міжнародных назіральнікаў.