Беларускія аграрыі пачалі нарыхтоўку травы першага ўкосу

21 мая 2021

Беларускія аграрыі пачалі нарыхтоўку зялёных кармоў. Першая ў спісе - азімая свірэпіца, культура, багатая на клятчатку і бялок. З-за дажджлівага надвор'я яе косяць кормаўборачнымі камбайнамі і адразу ж закладваюць у сіласныя траншэі. Такая тэхналогія дазваляе ў любы момант працэс паставіць на паўзу  да спрыяльных пагодных умоў. І ўжо праз 3 тыдні зялёны корм гатовы да ўжывання. 

Як своечасова ўбраць і надзейна захаваць зялёную масу - рэпартаж Юрыя Карняловіча (відэа)