Беларуская чыгунка абнавіла вагонны састаў на кірунку да Масквы

7 декабря 2013

Падарожнічаць на цягніку з Гродна ў Маскву стане больш камфортна. Беларуская чыгунка на кірунку да расійскай сталіцы абнавіла вагонны састаў. Сучасны плацкарт айчыннай вытворчасці падрыхтаваны пад новую хуткасць цягнікоў - 160 кіламетраў за гадзіну.


Дарэчы, новым стаў не толькі плацкарт, але і чыгуначны вакзал у Гродне, якому ўжо больш як 100 гадоў. Будаўніцтва і рэканструкцыя залы чакання, кас, гасцініцы і адміністрацыйных будынкаў павінны завяршыцца ў першыя месяцы 2014 года. Так што гасцей чэмпіянату свету па хакеі Гродна прыме ў абноўленым выглядзе.