Беларуская Швейцарыя, жамчужына Палесся, горад пад клёнамі - Мазыр вачамі жыхароў у праекце "Месца для жыцця"

18 октября 2023

Горад пад клёнамі, жамчужына Палесся, беларуская Швейцарыя. Асаблівая атмасфера камернасці, парэзаны глыбокімі ярамі ландшафт зачароўвае з першага погляду. Наступная серыя праекта "Месца для жыцця" прысвечана Мазыру. Гораду дзіўных цудаў прыроды, які да таго ж яшчэ і адзін з найстаражытнейшых у Беларусі. Горад на маляўнічым беразе Прыпяці. Сёння гэта буйны адукацыйны і спартыўны цэнтр. Тут размешчаны адзін з лепшых дзіцячых садкоў па версіі праекта "Марафон алімпійскай адукацыі". Радзіма алімпійскіх чэмпіёнаў, трох самых доўгіх мастоў у Беларусі, найбуйнейшага рачнога порта. Славіцца Мазыр і цудоўнай харчовай соллю, смачнай малочкай, якаснымі трыкатажнымі вырабамі, нафтапрадуктамі найвышэйшай пробы. Тут ёсць усё для таго, каб расці і развівацца, камфортна жыць.

Трымаем курс на поўдзень Беларусі, другі па колькасці насельніцтва горад у Гомельскай вобласці. Пра сваё месца для жыцця распавядзе Віталіна Сайфутдзінава.