Беларуская школьніца, якая выканала галоўную ролю ў фільме Вангелія, - у праекце НАШЫ

6 сентября 2013

У 12 гадоў яна сыграла самую загадкавую жанчыну 20-га стагоддзя ў нашумелым серыяле. Не пабаялася праклёну і пераўвасобілася ў балгарскую празорлівую. Дзеля вялікага экрана прыйшлося стаць брунеткай, навучыцца хадзіць з заплюшчанымі вачамі, змірыцца з алергіяй на грым і без дублёраў самой выконваць складаныя трукі. Беларуская школьніца, якая выканала галоўную ролю ў фільме Вангелія, - Дар'я Атрошка - у праекце НАШЫ сёння ў эфіры Беларусь 1 у рамках інфармацыйнага канала Панарама.