Беларуская праваслаўная царква і Нацыянальная бібліятэка падпісалі пагадненне аб партнёрстве

17 января 2024

Беларуская праваслаўная царква і Нацыянальная бібліятэка падпісалі пагадненне аб партнёрстве.

Дакументам прадугледжаны выдавецкая, адукацыйная дзейнасць і духоўна-маральная асвета, што будзе спрыяць адраджэнню духоўнасці і традыцыйных каштоўнасцяў. Таксама ўдзельнікі круглага стала абмяняліся вопытам, абмеркавалі ўплыў на грамадства розных аспектаў духоўнасці і культуры, захаванне нацыянальных традыцый і сучасныя выклікі.

Удзельнікі сустрэчы распрацоўваюць цыкл новых мерапрыемстваў на 2024 год, прысвечаных захаванню традыцый ва ўмовах сучаснасці.