Беларуская місія спецатрада "ЗУБР" працягваецца ў Турцыі. За 4 дні нашым спецыялістам удалося выратаваць трох жанчын

12 февраля 2023

На жаль, такія добрыя навіны ў раёнах, што пацярпелі ад землетрасення, чутныя ўсё радзей. Прайшло  шмат часу, таму шанцаў выратаваць людзей становіцца ўсё менш. Да гэтага моманту толькі нашы спецыялісты выцягнулі з-пад абломкаў больш за два дзясяткі цел.

Ратавальнікі будуць працягваць сваю місію, пакуль застаецца хоць маленькі шанец на выратаванне людзей. Увесь тыдзень з камандай у Турэцкай Рэспубліцы знаходзіцца і наша здымачная група.

Карэспандэнт Юрый Шаўчук быў відавочцам як шчаслівых гісторый выратавання, так і горкіх страт для грамадзян Турцыі. Самая апошняя інфармацыя з месца падзей у яго матэрыяле (відэа).




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя