Беларуская армія рыхтуецца прымаць папаўненне

15 ноября 2016

У краіне пачаўся восеньскі прызыў. З самай раніцы навабранцы прыбываюць на зборныя пункты, а ўжо адтуль раз'язджаюцца ў ваенныя часці. Завершыцца адпраўка прызыўнікоў праз два тыдні. Сёння, у першы дзень, каля 1 300 чалавек будуць накіраваныя ў сілы спецыяльных аперацый, сухапутныя войскі і ваенную камендатуру Узброеных сіл.