Беларус з глыбінкі, які стаў першым консулам Расіі ў Японіі

30 марта 2014

Да 200-годдзя місіянера і ўсходазнаўца Іосіфа Гашкевіча ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава. Яго завуць першаадкрывальнікам Краіны ўзыходзячага сонца ў Расіі. Менавіта дзякуючы выхадцу з Беларусі падпісана першае пагадненне аб міры паміж Расіяй і Японіяй, выдадзены першы руска-японскі слоўнік, адчыненыя школы, бальніцы і нават фотастудыя. Імя дыпламата ўвайшло ў гісторыю шматлікіх народаў. Таму на адкрыцці выставы прысутнічалі прадстаўніцтвы розных краін. Апроч дзяржаўных дзеячаў, першымі наведвальнікамі экспазыцыі сталі святары, літаратуразнаўцы, гісторыкі… Паводле ініцыятывы ЮНЕСКА, імя беларуса ўносіцца ў Каляндар памятных дат.


Пасля Беларусі выстава, прысвечаная Іосіфу Гашкевічу, адправіцца ў Пецярбург, пасля - у штаб-кватэру ЮНЕСКА ў Парыж і далей у горад Хакадатэ, дзе працаваў дыпламат.