"БелЭкспа" на выставе "Чалавек і бяспека" сабраў больш за 80 удзельнікаў

11 ноября 2015

Сталічны цэнтр "БелЭкспа" на выставе "Чалавек і бяспека" сабраў больш за 80 удзельнікаў. Госці маглі ацаніць распрацоўкі як вядомых вытворцаў, так і зусім маладых кампаній. Новыя браневікі для перавозкі грошай і каштоўнасцяў прапанаваў дэпартамент аховы. А ў Мытным камітэце распавялі, як эксперты адрозніваюць сапраўдныя творы мастацтва ад падробак.

Ігар Шуневіч, міністр унутраных спраў Беларусі: "Сёння свет даволі небяспечны, новыя пагрозы з'яўляюцца з развіццём навукі, тэхналогій. Зноў жа, крымінальнага таленту, які прагрэсуе. Мы імкнемся не адставаць ад часу, мець у сваім арсенале ўсё самае перадавое. Магу сказаць, што дастаткова сіл і сродкаў у нас, каб гарантаваць бяспеку па самым шырокім спектры".

Паралельна з выставай штодня будуць праходзіць семінары і закрытыя сустрэчы ўдзельнікаў. Адна з галоўных задач - знайсці распрацоўкам канкрэтнае выкарыстанне, заключыўшы новыя кантракты.