БелАЗ адчыняе дзверы для ўсіх ахвочых

26 сентября 2019

Убачыць самыя вялікія ў свеце кар'ерныя самазвалы! БелАЗ напярэдадні Дня машынабудаўнікоў адчыняе дзверы для ўсіх ахвочых. У суботу з адзінаццаці раніцы на прадпрыемстве ў Жодзіне гасцей чакае насычаная праграма. Да прафесійнага свята белазаўцы падышлі з пэўнымі вынікамі. Так, з канвеера сышоў чатырохтысячны самазвал на 130 тон. Неўзабаве па кантракце трыццаць дзве такія машыны паедуць у Мурманскую вобласць Расіі. Другі стратэгічна важны напрамак - Якуція.

Яшчэ адзін буйны кантракт БелАЗа - пастаўка ў Індыю сямідзесяці сямі кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 180 тон.