Навукоўцам удалося прымусіць імунную сістэму чалавека эфектыўна змагацца з ростам ракавых пухлін

4 марта 2016

Брытанскім навукоўцам удалося знайсці спосаб прымусіць імунную сістэму чалавека эфектыўна змагацца з ростам ракавых пухлін. Новая тэрапія пакуль не была апрабаваная клінічна, і метад лячэння на практыцы можа апынуцца вельмі дарагім, але даследчыкі ўжо называюць адкрыццё адным з самых перспектыўных у галіне барацьбы з хваробай за апошнія гады. Выпрабаванні новай вакцыны будуць праводзіць з удзелам добраахвотнікаў на працягу двух гадоў.