Беларусь займае 23-е месца ў рэйтынгу краін па харчовай бяспецы

5 июля 2022

Сітуацыя на сусветным рынку харчавання пагаршаецца. З недахопам элементарных прадуктаў харчавання  сутыкнуліся многія нават адносна паспяховыя да нядаўніх часоў краіны. Інфляцыя і шаленства цэн вядуць да росту сацыяльнай напружанасці. 

У Беларусі  пытаннем харчовай бяспекі  заняліся шмат гадоў таму, і зараз, дзякуючы правільным падыходам і  стратэгіі,  такой праблемы для нас не існуе.  Паводле рэйтынгу краін па харчовай бяспецы, Беларусь займае 23-е месца сярод 113 дзяржаў. Пры гэтым суседняя Расія - на 24-м месцы, Польшча - на 25-м, Іспанія - на 26-м, Казахстан - на 32-м, Венгрыя - на 36-м месцы.

Зараз самая напружаная пара - уборачная.  Аграрыі прыступілі да другога ўкосу травы. Менавіта  ў сярэдзіне лета можна нарыхтаваць насычаны бялком зялёны корм у аптымальных аб'ёмах. Тэхніка на ўборцы задзейнічана практычна ўся. Для захавання пажыўных уласцівасцяў скошаную траву закладваюць як у сіласныя траншэі, так і прэсуюць у спецыяльную плёнку.  Па словах аграрыяў, карысць ад якасных кармоў адчувальная. 

Завяршыць нарыхтоўку люцэрны і канюшыны, а менавіта гэтая трава ўваходзяць у другі ўкос,  плануюць за два-тры тыдні. Пры гэтым атрыманага зялёнага корму хопіць на паўтара года.