Беларусь успамінае 22 чэрвеня 1941 года

22 июня 2017

Беларусь сёння ўспамінае падзеі 76-гадовай даўнасці. 22 чэрвеня 1941 года на досвітку Брэсцкая крэпасць першай сустрэла ворага, які раптам напаў на Савецкі Саюз. Наперадзе былі чатыры страшныя гады пазбаўленняў, барацьбы і мужнасці і... такой доўгачаканай перамогі.

Каля пяцісот чалавек літаральна некалькі гадзін таму паказалі ключавыя эпізоды абароны Брэсцкай крэпасці. На плошчы Цырыманіялаў прайшоў традыцыйны мітынг-рэквіем. Тэатралізаваная пастаноўка "Уварванне" нагадала гледачам трагічную і гераічную гісторыю абароны Брэста. Тут сабраліся тысячы жыхароў горада - ветэраны, кіраўніцтва рэгіёна і моладзь. Салдаты ўсклалі вянкі да мемарыяла, а пагранічнікі апусцілі кветкі ў воды Буга. Памяць герояў ушанавалі хвілінай маўчання. У мерапрыемствах удзельнічалі шматлікія дэлегацыі з Расіі, Украіны і Славакіі.