Беларусь 8-ы раз далучылася да акцыі "Дзень без аўтамабіля"

22 сентября 2016

Сёння Міжнародны дзень без аўтамабіля, яго падтрымліваюць у 2 тысячах гарадоў з 40 краін. Ужо 8-ы раз да акцыі далучылася і Беларусь. Галоўная мэта гэтага дня - скараціць выкіды вуглякіслага газу - усім вадзіцелям прапануецца перасесці на грамадскі транспарт, веласіпед або прагуляцца пехатой. І сёння ў сталіцы ні адна машына не праехала па вуліцы Леніна, сёння яна стала толькі пешаходнай. І літаральна гадзіну таму там прайшло адкрыццё святочнага фестывалю. Наперадзе мінчан чакае масавы велапрабег.

І зараз на прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Юлія Грызунт (прамое ўключэнне).