Беларусь захавала 32-е месца ў сусветным рэйтынгу развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій

16 ноября 2017

Паводле штогадовай справаздачы Міжнароднага саюза электрасувязі, на першым месцы рэйтынгу - Ісландыя. Беларусь апярэдзіла шэраг еўрапейскіх краін: Літву, Латвію, Чэхію, Італію, Польшчу. У СНД наша краіна з'яўляецца лідарам. Што датычыцца ўзроўню чалавечага патэнцыялу, Беларусь у гэтай пазіцыі займае 5-е месца. У справаздачы адзначаецца, што дзякуючы прадуманай і паступальнай палітыцы ў нашай краіне створаная развітая інфраструктура, а насельніцтву аказваюцца якасныя і даступныя паслугі шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт.