Беларусь сёння далучыцца да экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі"

30 марта 2019

Сёння Беларусь адзінаццаты раз далучыцца да экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі".

Увечар з 20:30 да 21:30 згаснуць агні на значных архітэктурных аб'ектах: Нацыянальнай бібліятэцы, Вялікім тэатры оперы і балета, Белдзяржфілармоніі. Выключаць падсвятленне на гандлёвых цэнтрах, універсітэтах і кафэ. Без асвятлення на гадзіну застануцца галоўныя праспекты сталіцы. Ва ўсім свеце ў "Гадзіне Зямлі" штогод удзельнічаюць жыхары 187 краін свету.