Аб праекце Школьны аўтобус ішла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Сяргея Румаса

8 апреля 2013

Аляксандр Лукашэнка даручыў Сяргею Румасу ўзяць на выкананне праект Школьны аўтобус. Яго мэта - поўнае рашэнне праблемы з забеспячэннем сельскіх населеных пунктаў транспартам для дастаўкі дзяцей у школу.
Таксама кіраўнік Банка развіцця далажыў аб асноўных паказчыках працы ўстановы і аб ходзе выканання даручэнняў, якія даў Прэзідэнт, прызначаючы Сяргея Румаса на гэтую пасаду. Акрамя таго, Сяргей Румас распавёў і аб справах у Федэрацыі футбола, якую ён узначальвае. Асобна абмяркоўваліся пытанні аб дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі. Сяргей Румас прадстаўляе ў ёй Беларусь. Аляксандр Лукашэнка адобрыў ініцыятывы беларускага боку і даручыў паскорыць працу над дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе.