Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" прайшла ў сталічным планетарыі

18 декабря 2018

Дзед Мароз знаёміць з космасам! Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" прайшла ў сталічным планетарыі. Паўсотні дзяцей з усіх раёнаў Мінска сталі ўдзельнікамі свята. Адправіліся ў касмічнае падарожжа з казачнымі персанажамі і даведаліся шмат цікавага пра планеты і сузор'і.

Маленькія мінчане таксама паўдзельнічалі у майстар-класах, дзе кожны мог зрабіць навагоднюю ёлачную цацку або маленькага Дзеда Мароза. Усе дзеці атрымалі не толькі салодкія падарункі, а і сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

У рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" ў Мінску пройдзе больш за 400 святочных мерапрыемстваў. Навагоднія ўрачыстасці адбудуцца ў дзіцячых садках, школах, а таксама ў Палацы Рэспублікі і Дзяржаўным цырку.