Беларусь сёння адзначае Дзень навукі

30 января 2022

Беларусь сёння адзначае Дзень навукі і 100-гадовы юбілей Акадэміі навук! З прафесійным святам дзеячаў навукі, працаўнікоў навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Наша краіна ўваходзіць у лік дзяржаў з высокім узроўнем  навукова-тэхнічнага развіцця і інавацыйнага патэнцыялу. У 2020 годзе ў Беларусі навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі было занята больш як 25 тысяч чалавек. Пры гэтым у сферу навукі актыўна залучаецца і моладзь. Людзі ва ўзросце да 29 гадоў складаюць пятую частку агульнага ліку даследчыкаў. Амаль 40 % беларускага экспарту тавараў і паслуг прыпадае на долю высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі. Сёння на ўсіх кантынентах зямнога шара працуе тэхніка і электроніка, вырабленая ў Беларусі. Айчынныя трактары, самазвалы, легкавыя аўтамабілі, электробусы і аўтобусы, бытавая тэхніка, ліфты і шматлікае іншае пастаўляюцца больш чым у 100 краін свету. Толькі летась экспарт паслуг у галіне навукі склаў амаль 34 мільёны долараў.