У Гарадку конкурс прафесійнага майстэрства сабраў будучых трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці

18 апреля 2022

Калі з тэхнікай на "ты". У Гарадку конкурс прафесійнага майстэрства сабраў будучых трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Сваіх прадстаўнікоў дэлегавалі не толькі профільныя навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці, але і каледжы Пскоўскай і Яраслаўскай абласцей Расіі. Конкурсныя заданні складаюцца з практычнай работы і праходзяць на трох пляцоўках. Навучэнцам неабходна якасна і максімальна хутка падрыхтаваць трактар з ворным агрэгатам да выхаду ў поле, прадэманстраваць навыкі кіравання тэхнікай з прычэпам, а таксама пацвердзіць свае веды ў рэгуляванні паліўнай сістэмы і рухавіка сельскагаспадарчай машыны.