Беларусь сёння адзначае Дзень міліцыі

4 марта 2014

97 гадоў таму загадам каменданта Мінска Міхаіл Фрунзэ быў прызначаны першым начальнікам міліцыі па ахове парадку ў горадзе. Гэта дата і лічыцца днём нараджэння беларускай міліцыі. У амаль векавой гісторыі гэтага ведамства нашай краіны нямала яркіх прыкладаў вернасці Радзіме і ідэалам справядлівасці. Сёння адбудзецца традыцыйная сустрэча Міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча з членамі сямей загінуўшых супрацоўнікаў. Да помніка загінуўшым пры выкананні службовага доўгу ўскладуць вянкі. Прадоўжыцца праграма мерапрыемстваў урачыстым сходам і святочным канцэртам.