Гуманітарная місія Беларусі ў Сірыі практычна выканана

14 марта 2019

Зараз працягваецца размеркаванне прадуктаў харчавання, медыкаментаў, тэхнікі і школьных прылад. Груз сфарміравалі і адправілі ў порт Латакіі ў канцы мінулага года. Гэта шэсць кантэйнераў вагой 50 тон. Гэтымі днямі МНС і дыпмісія выканалі найважнейшую задачу.

Сёння беларуская дэлегацыя прыбудзе ў Мінск. Наша краіна з 2015 года штогод аказвае падтрымку Сірыі. Разам з неабходнымі таварамі адпраўляецца мэбля, прадукты харчавання і медыкаменты.