Беларусь расцэньвае рэакцыю Захаду на інцыдэнт з бортам Ryanair як спланаваную правакацыю

24 мая 2021

Беларусь расцэньвае рэакцыю Захаду на інцыдэнт з бортам Ryanair як спланаваную правакацыю, заявіў журналістам Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

"Не спецыялісты, а палітычныя дзядзькі і цёткі на Захадзе, якія валодаюць уладнымі рычагамі, літаральна на працягу 10-15 хвілін пасля атрымання інфармацыі аб інцыдэнце з самалётам ужо пачалі рабіць адпаведныя палітычныя заявы. Зразумела, з абвінавачаннямі ў адрас Беларусі. Гэта не можа не насцярожваць. Мы разглядаем гэта як спланаваную правакацыю, скаардынаваныя дзеянні. Зразумела, мы будзем адказваць на такія рэчы", - сказаў Макей.