Беларусь працягне праграму падрыхтоўкі супрацоўнікаў паліцыі ААЭ

6 марта 2024

Беларусь працягне праграму падрыхтоўкі супрацоўнікаў паліцыі Арабскіх Эміратаў па розных кірунках аператыўна-службовай дзейнасці. Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам МУС Іванам Кубраковым прымае ўдзел у штогадовым Сусветным паліцэйскім саміце ў Дубаі. Нашы праваахоўнікі прыляцелі па асабістым запрашэнні вышэйшых службовых асоб Эміратаў. На спецыялізаваных канферэнцыях высокага ўзроўню выступяць 200 спікераў, наведвальнікамі паліцэйскага саміту стануць каля 20 тысяч чалавек, у тым ліку прадстаўнікі праваахоўных органаў і эксперты ў сферы бяспекі, кіраўнікі паліцэйскіх ведамстваў, кіраўнікі міжнародных арганізацый з больш як 70 краін.