Беларусь далучыцца да міжнароднай акцыі "Дзень без аўтамабіля"

22 сентября 2020
Сёння Беларусь далучыцца да міжнароднай акцыі "Дзень без аўтамабіля". Тыя вадзіцелі, якія пакінуць сваю машыну дома, змогуць скарыстацца бясплатным праездам. Неабходна толькі ўзяць з сабою правы і тэхпашпарт для прад'яўлення ў грамадскім транспарце. Беларусь бярэ ўдзел у акцыі з 2008 года. Паводле звестак Мінпрыроды, толькі за гэты дзень прадухіляецца выкід у паветра больш за 250 тон забруджвальных рэчываў. Дзень без аўтамабіля якраз і ініцыяваны для таго, каб прадэманстраваць важнасць і актуальнасць праблемы забруджвання паветра.