Беларусь возьме ўдзел у 69-й сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН

19 апреля 2021

Краіну прадставіць міністр замежных спраў Уладзімір Макей. На мерапрыемстве абмяркуюць рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, павышэнне дабрабыту пры зніжэнні нагрузкі на навакольнае асяроддзе. Закрануць і пераадоленне посткавіднага крызісу. Акрамя гэтага, кіраўнік беларускага МЗС сустрэнецца з гендырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека. У цэнтры ўвагі - актуальныя пытанні  міжнароднага парадку, у тым ліку і  беларускі падыход да глабальных праблем.