Беларусь запрашае прадстаўнікоў замежных краін для назірання за вучэннямі "Захад-2017"

13 июля 2017

Беларусь накіроўвае запрашэнні прадстаўнікам замежных краін для назірання за вучэннямі "Захад-2017". Гэта журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі. Дзмітрый Мірончык адзначыў, што, згодна з міжнароднымі абавязацельствамі, уся інфармацыя аб маючых адбыцца манеўрах будзе накіравана дзяржавам АБСЕ. У ініцыятыўным парадку Беларусь запрашае для назірання за вучэннямі прадстаўнікоў замежных краін і міжнародных арганізацый.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Яшчэ напрыканцы 2016 года мы афіцыйна апавясцілі ўсе дзяржавы АБСЕ аб маючых адбыцца вучэннях. Не пазней чым за 42 дні да пачатку вучэнняў дзяржавам - удзельнікам АБСЕ будзе накіраваная ўся неабходная інфармацыя аб "Захадзе-2017". Заклапочанасці і асцярогі некаторых краін і палітыкаў носяць абсалютна штучны характар і ўласцівыя больш часам халоднай вайны, чым цяперашняй рэальнай сітуацыі".

Акрамя таго, Дзмітрый Мірончык паведаміў, што Беларусь пакуль не атрымлівала афіцыйнага апавяшчэння ад украінскага боку аб намеры ўвесці біяметрычны кантроль на мяжы. Ён падкрэсліў, што зараз "штосьці меркаваць альбо чаго-небудзь асцерагацца было б заўчасным". Нагадаем, ужо ў наступным годзе Кіеў мае намер увесці біяметрычны кантроль для ўсіх іншаземцаў.