Беларусь прапануе пашырыць магчымасці АДКБ

16 октября 2020

Беларусь выступае за развіццё патэнцыялу АДКБ. Такое меркаванне выказалі ў Савеце Рэспублікі пасля размовы з калегамі з СНД. Удзельнікі дыялогу сышліся на думцы, што апошнім часам узмацніўся знешні націск на нашы краіны з боку тых, каму выгадна разгойдванне сітуацыі. Пасяджэнне Пастаяннай камісіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі. Усяго было разгледжана амаль паўтара дзясятка пытанняў, самыя актуальныя з якіх - апошнія падзеі ў нашай краіне, Нагорным Карабаху і Кыргызстане. Беларускі бок выступае за стварэнне поўнафарматнага парламенцкага вымярэння АДКБ, якое будзе выкарыстоўваць парламенцкі патэнцыял для гарантавання бяспекі ўнутры краін.

Як падкрэсліў сенатар Сяргей Рачкоў, камісія адобрыла ініцыяваны беларускім бокам праект рэкамендацый. Ён датычыцца каардынацыі дзеянняў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў - членаў АДКБ у міжнародных парламенцкіх арганізацыях.