Беларусь дапамагае эвакуіраваць грамадзян Расіі

19 марта 2020
Як паведамілі нам у беларускім пасольстве ў Польшчы, расійскія грамадзяне нараўне з беларускімі могуць штодня выехаць у Беларусь на чатырох аўтобусах, арганізаваных беларускім пасольствам у Варшаве. Для расіян на беларускай мяжы выдзелены асобныя каналы. Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, у Расію ўжо вярнуліся больш за 2 тысячы чалавек.