"Беларусь памятае". Горад-герой Мінск рыхтуецца да майскіх урачыстасцей

3 мая 2019

Да святкавання Дня Перамогі запланаваны дзясяткі мерапрыемстваў. Галоўныя пляцоўкі - манумент Перамогі, а таксама тэрыторыя каля Палаца спорту. Раніцай 9 мая да Вечнага агню ўскладуць кветкі, ўвечары падчас вялікага канцэрта загучаць песні ваенных гадоў. А ў Верхнім горадзе ў святочны дзень разгорнуцца сапраўдныя баталіі падчас рэканструкцый. Для моладзі Музей Вялікай Айчыннай вайны падрыхтаваў тэматычны квэст "Па слядах Вялікай Перамогі". Святочная праграма запланавана ў кожным раёне сталіцы.

Паводле традыцыі яркім акордам святкавання стане салют. У сталіцы яго дадуць з 6 пунктаў. Пачнецца феерыя ў 23 гадзіны. У неба адправяцца 30 залпаў.