Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рыхтуе льготы для гандлю на сяле

21 августа 2018

Даць больш прэферэнцый тым, хто працуе сёння на сяле. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рыхтуе змены ў 345 Указ "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва". Новы дакумент ужо працуе з пачатку года і прыносіць добры вынік. Амаль 700 новых суб'ектаў гаспадарання з'явіліся дзякуючы льготам для адкрыцця сваёй справы ў глыбінцы. Большасць - гэта магазіны (стацыянарныя або аўтамагазіны). Але ў той жа час практыка паказала - ёсць праблемныя пытанні. Іх плануюць зараз зняць. Рабочая група пры Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапаноўвае ўнесці змены ў дзеючы дакумент.

Таксама рэгулятар прапаноўвае прадоўжыць дзеянне ўказу да 2030 года - для ўпэўненасці ў заўтрашнім дні прадпрымальнікаў, якія прыйдуць гандляваць на сяло.