Беларусь адправіла ў Непал гуманітарную дапамогу

11 июля 2015

Сёння раніцай самалёт Іл-76 з грузам на борце вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Кошт гуманітарнай дапамогі – больш за 3 мільярды рублёў. Акрамя прадуктаў харчавання, адзення і медыкаментаў, у Непал адправілі дызельныя электрагенератары, палаткі і коўдры. Дастаўку грузу па традыцыі забяспечваюць супрацоўнікі МНС. Нагадаем, у красавіку ў Непале адбыліся адразу некалькі моцных землетрасенняў. Загінулі амаль 9 тысяч чалавек, дзясяткі тысяч пацярпелі. Мільёны людзей засталіся без жылля.