17 лістапада - апошні тэлекстынг шоу "Фактар.by"

17 ноября 2023

Апошні тэлекастынг самага таленавітага тэлешоу краіны! Ці ўдасца маме ў дэкрэце з Нарыльска, музыканту з Душанбэ і цымбалістцы з баранавіцкага пасёлка Жамчужны ўдала ўскочыць у апошні вагон праекта і атрымаць білет у трэніровачны лагер?

Беларусь убачыць народнага "хедлайнера "Славянскага базару" і зорку сталічнай Нямігі, а зорным настаўнікам - Аляхно і Бузавай - настаў час вызначацца, хто заслужыць права адправіцца адразу ў паўфінал.

Ружы для Бузавай, вакальны дэбют брэсцкай тэлевядучай і вылячэнне ад складанай астмы. Прэм'еры і драмы - у пятым тэлекастынгу шоу "Фактар.by".

Глядзіце сёння на "Беларусь 1" у 20:45.