Беларусь адзначыла галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці

4 июля 2018

Пад пахмурным, але мірным небам. Беларусь адзначыла галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці. Урачыстасці прайшлі па ўсёй краіне.

Па традыцыі ў Мінску прайшоў маштабны парад, у якім удзельнічалі больш за 4 тысячы вайскоўцаў і 250 адзінак баявой тэхнікі. Галоўнакамандуючы, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас свайго звароту гаварыў пра тое, што важнае для кожнага - падзяку ветэранам і радасць мірнага жыцця. Афіцыйны Мінск нязменна выступае за дыпламатычнае вырашэнне самых складаных канфліктаў. Усімі сіламі Беларусь прасоўвае важную ініцыятыву маштабнага міжнароднага дыялогу па бяспецы, каб жорсткія ўрокі гісторыі не паўтараліся.

Сёлета ў парадным шэсці побач з беларусамі былі не толькі вайскоўцы з Расіі, але і ўпершыню з Кітая. Самай відовішчнай часткай стала дэманстрацыя ваеннай тэхнікі. Многія распрацоўкі паказалі ўпершыню - напрыклад, беларускі "Шэршань" на платформе айчыннага "Волата", супрацьтанкавы робат "Багамол". Вышэйшы пілатаж паказаў у небе беларускі паветраны эшалон.

Традыцыйная выпраўка і зладжанасць падчас пляц-парада ад зводнай роты ганаровай варты. Новыя высокатэхнічныя фігуры і сінхронныя рухі выконвалі 115 чалавек. А маляўнічым завяршэннем парада стаў паказ "Мой родны кут", што сімвалізаваў адзінства ўсіх рэгіёнаў Беларусі - ад сталіцы да малых куткоў краіны.