Як развіваюцца прадпрыемствы цэнтральнага рэгіёна

29 августа 2015

За першае паўгоддзе цэнтральны рэгіён лідзіруе амаль што па ўсіх сацыяльна-эканамічных паказчыках, у тым ліку па росце валавога прадукту. Зараз перад усімі прадпрыемствамі – буйнымі і маленькімі - стаіць задача нарошчваць экспарт і пашыраць геаграфію продажу. Антаніна Станкевіч прааналізавала лічбы, працэнты і статыстыку.

Усяго за 10 гадоў на гэтым прадпрыемстве асвоілі некалькі дзясяткаў відаў прадукцыі. Цяпер не толькі прадаюць яе па ўсёй краіне – лекі добра ведаюць у суседніх Расіі, Украіне і больш далёкіх Казахстане, Азербайджане, Грузіі. Зараз ставяць сябе амбіцыйную задачу – выйсці на замежныя рынкі. У першую чаргу – заходнееўрапейскі.

Нарошчваць экспарт неабходна ўсім прадпрыемствам і пры гэтым пашыраць геаграфію продажу. Зараз галоўныя знешнеэканамічныя партнёры сталічнага рэгіёна – суседзі, страны блізкага замежжа і Кітай. Але зараз вобласць пачынае актыўна гандляваць з больш далёкімі Новай Зеландыяй, Злучанымі Штатамі і краінамі Афрыкі.

Актыўна мадэрнізуюць не толькі існуючыя прадпрыемствы, але і будуюць новыя. Асаблівая ўвага тым кампаніям, якія займаюцца вытворчасцю сучасных імпартазамяшчальных тавараў.

Абласныя ўлады зацікаўленыя ў развіцці малога і сярэдняга бізнесу. Зараз у цэнтральным рэгіёне працуюць 27 інкубатараў. Тут прадпрымальнікам-пачаткоўцам дапамагаюць наладзіць сваю справу. Толькі ў Мінскім раёне дзякуючы такім мерам падтрымкі за апошнія некалькі гадоў з’явіліся больш за 100 малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Зараз прадпрымальнікі вобласці - а гэта больш за 30 тысяч зарэгістраваных суб’ектаў – прыкладна на чвэрць фарміруюць бюджэт цэнтральнага рэгіёна. Не выключана, што сёлета гэты паказчык вырасце да 30-35%.