Беларусь адзначае Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

2 апреля 2019

Дата выбрана невыпадкова. 2 красавіка нарадзіўся вялікі пісьменнік-казачнік, аўтар любімых твораў для дзяцей Ганс Хрысціян Андэрсен. Упершыню свята прайшло ў 1967 годзе, ініцыятарам якога выступіла нямецкая пісьменніца, журналіст і перакладчык Ела Лепман. Яна ўсё жыццё прысвяціла дзіцячай літаратуры і падкрэслівала каштоўнасць кніг у выхаванні і адукацыі маленькіх і юных чытачоў. 

Па традыцыі ў гэты дзень ва ўсіх краінах праходзяць конкурсы, выставы, фестывалі, прысвечаныя дзіцячым кнігам, а таксама сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі.