"Бабуліна крынка" заваявала чатыры прэстыжныя ўзнагароды "За цудоўны смак"

5 июня 2015

Найбуйнейшы перапрацоўшчык малака ў краіне - "Бабуліна крынка" - на міжнародным конкурсе якасці прадуктаў і напояў заваяваў адразу чатыры прэстыжныя ўзнагароды "За цудоўны смак". Вось ужо адзінаццаць гадоў вытворцы імкнуцца атрымаць прызнанне Міжнароднага інстытута смаку і якасці. На гэты раз за залатыя зоркі ў Бруселі змагаліся больш за паўтары тысячы прэтэндэнтаў са 120 краін. Чым беларуская малочка пакарыла вядучых самелье і шэф-повараў свету, даведваўся Аляксандр Харавец.

"Бабуліна крынка" на конкурсе Superior Taste Award упершыню. На суд журы холдынг прапанаваў чатыры прадукты - тварог зярнёны, масла, сырок тварожны глазураваны і напой на аснове малочнай сыроваткі. Дэбют выйшаў больш чым паспяховы - кожны тавар атрымаў узнагароду ў намінацыі "За цудоўны смак".

Конкурс якасці прадуктаў харчавання і напояў у Бельгіі ў харчовай індустрыі называюць няйначай, як прадуктовай Алімпіядай. 120 вядучых шэф-повараў і самелье тэсціруюць прадукцыю метадам сляпой дэгустацыі. Не ведаючы брэнда, эксперты ацэньваюць выключна ўласцівасці самога прадукту: пах, смак, колер.

Дзве залатыя зоркі на дыпломе Міжнароднага інстытута смаку і якасці - гэта ўзнагарода за выдатны смак. Прысуджаецца толькі тым прадуктам, якія атрымалі больш чым 80% галасоў экспертаў.

Крысціян Дэ Боу, кіраўнік Міжнароднага інстытута смаку і якасці iTQi: "Віншую "Бабуліну крынку" з такім поспехам. Далёка не кожнаму вытворцу ўдаецца з першага разу заваяваць прызнанне нашых экспертаў. А гэта лепшыя шэф-повары і самелье з 15-ці розных кулінарных арганізацый з сусветнымі імёнамі. Адзнака ў дзве зоркі - выдатны смак. І ўсе чатыры вашыя прадукты атрымалі больш за 80% галасоў. Гэта пры тым, што ў конкурсе ўдзельнічалі больш чым паўтары тысячы розных кампаній. І толькі пятая частка з іх змагла заваяваць такія высокія ўзнагароды".

"Цудоўны смак" беларускіх малочных прадуктаў зараз стане візітнай карткай на сусветным рынку. Узнагарода, атрыманая на конкурсе, - свайго роду "Оскар" у галіне смаку.

Ніякіх кансервантаў і дадаткаў, парашку і фарбавальнікаў - вось асноўны сакрэт "Бабулінай крынкі". На прадпрыемстве актыўна ўкараняюцца сучасныя тэхналогіі, заснаваныя на перадавых рэцэптурах. За суткі завод перапрацоўвае каля 2 тысяч тон малака і выпускае больш як 300 відаў прадукцыі.

Прадукты пад брэндам "Бабуліна крынка" вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Зараз пастаўкі ідуць практычна па ўсім свеце - ад краін СНД да Германіі, Ірана і нават Кітая. І ў кожнай краіне прадукцыя карыстаецца вялікай папулярнасцю ў пакупніка. А гэта і ёсць самая высокая адзнака для вытворцы.