Беларусь адзначае Дзень ведаў

1 сентября 2015

А гэта значыць, што для 965 тысяч юных беларусаў пачаўся новы навучальны год. За парты селі і больш за 106 тысяч першакласнікаў. Дарэчы, сёлета ў краіне з'явіліся тры новыя школы - у Мінску, Пінску і Гродне. Будынак апошняй узвялі ўсяго за адзін год, прычым свой ўнёсак у добраўпарадкаванне зрабілі і жыхары Гродна падчас рэспубліканскага суботніка.

Сучасны будынак, спартыўныя пляцоўкі, лінгафонны кабінет - новая школа максімальна функцыянальная. Асаблівая ўвага да здаровага ладу жыцця вучняў - тут можна будзе гуляць нават у вялікі тэніс. Неўзабаве побач са школай здадуць і дзіцячы сад.