Беларусь адзначае Дзень моладзі

30 июня 2019

Цэнтрам прыцягнення самых творчых і адораных маладых людзей цэнтральнага рэгіёна стаў Клецк. Канцэрт на галоўнай плошчы і мноства інтэрактыўных пляцовак - толькі частка абласнога свята. Убачыць можна было рыцарскія рэканструкцыі, спаборніцтвы па сілавым экстрыме. А самай відовішчнай лакацыяй стала моташоу. Дзясятак прафесійных пілотаў пазнаёмілі гасцей з мотаджымханай.

Толькі ў Мінскай вобласці пражывае больш за 250 тысяч юнакоў і дзяўчат. Сярод іх і прызёры міжнародных алімпіяд, і лаўрэаты творчых фестываляў, і лепшыя ў спорце. Сваё віншаванне маладым людзям Беларусі накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.