Беларусь адзначае Дзень Канстытуцыі

15 марта 2021
Дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі - сёння адзначае Беларусь. Асноўны Закон краіны быў прыняты 27 гадоў назад. На яго аснове фарміруецца сістэма заканадаўства вызначаюцца кампетэнцыі дзяржорганаў. Вышэйшай каштоўнасцю дзяржавы абвешчаны чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі. Гарантам Канстытуцыі, а таксама праў і свабод выступае Прэзідэнт. Сёння па ўсёй краіне запланаваны ўрачыстыя цырымоніі ўручэння пашпартоў юным беларусам. Цэнтральныя мерапрыемствы традыцыйна пройдуць у Савеце Рэспублікі, Канстытуцыйным судзе, у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.