"Беларусь інтэлектуальная": убачыць перадавыя распрацоўкі на выставе можа кожны

26 января 2023

Перадавыя ноу-хау ў сферы аховы здароўя, робататэхнікі, штучнага інтэлекту і космасу ўжо які дзень збіраюць мноства людзей. Да ўсяго здзіўляюць разнастайнасцю стэнды аграпрамысловага комплексу. Прадукцыя для дзяцей, вегетарыянцаў, для тых, хто займаецца спортам і сочыць за фігурай, а таксама для людзей, якія пакутуюць непераноснасцю лактозы і глютэна. Прадпрыемствы Белдзяржхарчпраму актыўна працуюць над стварэннем прадуктовых інавацый - у прыярытэце біялагічна каштоўная сыравіна і новыя віды ўпакоўкі.

Тэхніка, віртуальная рэальнасць, спарткары і беспілотнікі - гэта тое, што больш за ўсё прыцягвае моладзь. Маленькія беларусы сталі пастаяннымі гасцямі экспазіцыі. Хтосьці прыходзіць проста паглядзець на сучасныя распрацоўкі, а хтосьці з пэўнай цікавасцю ў сферы будучай прафесіі.

Убачыць самыя перадавыя распрацоўкі можа кожны. Выстава працуе штодня, уваход свабодны. А ўжо ў лютым беларускія ноу-хау пракладуць маршрут па рэгіёнах краіны.