Беларусь і Расія развіваюць новыя саюзныя праграмы ў галіне турызму. Што чакае падарожнікаў?

6 августа 2022

Цягнік "Беларускі ваяж", сучасная архітэктура Грознага і развіццё культурна-турыстычнага кластара Беларусі і Расіі. У Маскве праходзіць турыстычны форум "Падарожнічай". Ён сабраў дзясяткі кампаній з усіх рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Ёсць і прадстаўнікі нашай краіны. Асноўныя тэмы форуму - новыя турыстычныя кірункі ва ўмовах санкцый, развіццё ўнутранага турызму, а таксама цікавыя маршруты ў рамках Саюзнай дзяржавы. Падрабязнасці ў Дар'і Белавусавай-Пятроўскай (відэа).