Беларусь і Расія максімальна зблізілі пазіцыі па ўмовах адмены роўмінгу

2 августа 2019
Зараз вырашаюцца спрэчныя пытанні паміж аператарамі сувязі. Гэта заявіў Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган на нарадзе ў Полацку. Удзельнічаюць прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін, а таксама сотавыя аператары.

Канстанцін Шульган, Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі: "Знайшлі кансэнсус, які ўключыў тыя моманты, якія прапаноўваў расійскі бок, і аб'яднаў тыя палажэнні, якія прапрацаваў беларускі бок. Мы гатовыя да таго, каб знізіць стаўку інтэрканекту. Гэта частка тых выдаткаў, якія ўваходзяць у кошт званка, пры ўмове, што і аператары разгледзяць свае тарыфы".

Прынцыпова важная мэта - атрымаць камфортны тарыф для абанентаў.