Беларусь рыхтуе рэзалюцыю аб процідзеянні з'яўленню новых наркотыкаў

31 мая 2017

Беларусь рыхтуе рэзалюцыю аб процідзеянні з'яўленню новых наркотыкаў і прапануе дакумент на разгляд удзельнікам летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску.

Сёння аб гэтым паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёнай Гіб. Бакі падкрэслілі, што для беларускіх і брытанскіх парламентарыяў важны абмен меркаваннямі па самых розных пытаннях. Такіх - як барацьба з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю і незаконнай міграцыяй, а таксама процідзеянне распаўсюджванню наркатычных рэчываў. Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу, што сёння для ўдзелу ў 26-й сесіі ПА АБСЕ ўжо зарэгістраваліся 47 дзяржаў. Мерапрыемства ў Мінску будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і росквіту ў рэгіёне.