Беларускім медыкам працягваюць гаварыць дзякуй. Прамы эфір - на старонцы прадзюсарскага цэнтра "Спамаш"

4 апреля 2020
Беларускім медыкам працягваюць гаварыць шчырае дзякуй. Напярэдадні артысты і музыканты далі маштабны online-канцэрт. Вакальны марафон паставіў рэкорд у канцэртным таймінгу, яго правялі на базе прадзюсарскага цэнтра "Спамаш". У падтрымку - 10 гадзін жывой музыкі і больш як 15 тысяч беларускіх рублёў. Акрамя выступленняў больш чым 20 калектываў, вядучыя пагутарылі з урачамі 3-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Для яе персаналу ў прамым эфіры ішоў збор грошай на куплю неабходнага абсталявання і сродкаў абароны. 
Прамы эфір захаваўся на YouTube-платформе, а менавіта - на старонцы прадзюсарскага цэнтра "Спамаш". Там жа і рэквізіты, куды можна адправіць жаданую суму ў падтрымку медыкаў.