Беларусь, Эстонія і Фінляндыя павялічаць узаемны паток турыстаў

17 марта 2015

Сёння ў Мінску праходзіць семінар, дзе прадстаўнікі турбізнесу паўночных краін паказалі беларускім агенцтвам лепшыя прапановы. Актыўнае супрацоўніцтва пачалося яшчэ ў лютым. Беларускі турбізнес прэзентаваў у Таліне тыя сферы нашай краіны, якія маглі б прыцягнуць падарожнікаў са Скандынавіі. Гэта санаторыі, аб'екты аграэкатурызму  і спецыяльныя гістарычныя туры.

На семінары адзначылі, што гэта толькі пачатак. Узаемны паток  турыстаў у кожную з краін штогод не перавышае 15 тысяч. Зрэшты, дыпламаты і прадстаўнікі туріндустрыі разлічваюць гэта выправіць.