Вызначыць узровень стрэсаўстойлівасці з дапамогай ДНК

25 ноября 2015

Вучоныя Інстытута генетыкі, Нацыянальнай акадэміі навук зараз працуюць над беларуска-расійскай праграмай. Інавацыйная распрацоўка дапаможа толькі праз вывучэнне генаў выявіць узровень стрэсаўстойлівасці. Такі тэст будзе запатрабаваным сярод прафесійных спартсменаў і прадстаўнікоў экстрэмальных прафесій - вадалазаў, ратавальнікаў, ваенных і касманаўтаў.

Усяго ў беларуска-расійскай навуковай праграме дзесяць напрамкаў даследаванняў: пяць у галіне медыцыны і столькі ж у крыміналістыцы. Зараз праект праходзіць апошнія ўзгадненні і павінен стартаваць у пачатку наступнага года.