БелАЭС выдадзена ліцэнзія на эксплуатацыю першага энергаблока

2 июня 2021

Беларускай АЭС выдадзена ліцэнзія на эксплуатацыю энергаблока № 1. Такое рашэнне было прынята сёння на калегіі па надзвычайных сітуацыях. Як падкрэсліла прадстаўнік Дзяржатамнагляду, выдача ліцэнзіі - гэта гістарычная падзея, якая вянчае шматгадовую працу па стварэнні ў Беларусі сучаснай ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. 

У канцы красавіка адбыліся грамадскія слуханні, дзе Дзяржатамнагляд распавёў пра ход і вынікі экспертызы бяспекі, а таксама ацэнку адпаведнасці Беларускай АЭС. Выказаныя каментарыі і пытанні ўлічыла калегія МНС пры падрыхтоўцы рашэння аб выдачы ліцэнзіі.